Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: засталіся толькі праўладныя кандыдаты

  • Кандыдатаў ад АГП заклеілі белымі аркушамі
    Кандыдатаў ад АГП заклеілі белымі аркушамі

Ад панядзелка па абезьвюх салігорскіх выбарчых акругах прымаць удзел у выбарах засталіся толькі праўладныя кандыдаты. На знак пратэсту сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі знялі свае кандыдатуры.

Ад далейшага ўдзелу ў выбарчым працэсе па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 адмовіўся Віктар Малочка. Арцём Агафонаў спыніў свае кандыдацкія паўнамоцтвы па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69. Нагадаем, дадзенае рашэнне было прыянта Аб’яднанай грамадзянскай партыяй цэнтралізавана і датычылася кандыдатаў ад АГП па ўсёй краіне. Адпаведныя дакументы галоўным офісам партыі былі накіраваны ў Цэнтральную выбарчую камісію, а таксама ў адпаведныя акруговыя выбаркамы.

Самі кандыдаты рашэнне партыі падтрымліваюць. Віктар Малочка лічыць яго заканамерным:

- Улічваючы, што выбары у краіне дэ-факта адсутнічаюць, мы скарысталіся легальнай магчымасцю публічна давесці людзям аб неабходнасці байкоту гэткіх “псеўдавыбараў” ды аб неабходнасці правядзення сумленных выбараў без Лукашэнкі. Аб рашэнні зняць сваю кандыдатуру з перадвыбарчай гонкі напярэдадні галасавання я паведмляў выбарцам у сваім відэазвароце ячшэ ў канцы жніўня.

Такім чынам, па салігорскіх гарадской і сельскай выбарчых акругах працягваюць свой удзел толькі прадстаўнікі ўладаў Яўген Абаленскі і Таіса Данілевіч, а таксама іх “спарынг-пратнёры” Ігар Дзялендзік і Уладзімір Сушчыц. Як паведамляюць назіральнікі з участкаў, у адпаведныя плакаты з іфармацыяй пра кандыдатаў выбарчымі камісіямі былі ўнесены аператыўныя змены - кандыдатаў ад АГП заклеілі белымі аркушамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма