Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: участковая камісія хавае інфармацыю ад назіральніка

Кароткатэрміновы назіральнік ад прафсаюза РЭП Дзмітрый Марголін працуе на ўчастку № 30 Ленінскай акругі Бабруйска. Ён паведаміў, што сябры участковай камісіі ставяцца да яго перадузята.

Напрыклад, сябры камісіі не даюць назіральніку інфармацыю пра колькасць прагаласаваўшых датэрмінова, а на ўсе пытанні адказваюць “гэта не ваша справа”.

Таксама стала вядома, што ў якасці назіральнікаў не зарэгістравалі прадстаўніцу прафсаюза РЭП Дануту Жлічэнка і сябру АГП Тамару Саксонаву. Прычынай адмовы стала немагчымасць актывістак прадставіць ва ўчастковую камісію нумар тэлефона арганізацыі: у офісе мясцовых суполак РЭП і АГП папросту няма стацыянарных тэлефонаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма