Баранавічы: Студэнтам загадалі прагаласаваць да пятніцы (фота)
Студэнты педагагічнага і інжынернага факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта 19 верасня працягваюць скардзіцца, што іх прымушаюць галасаваць датэрмінова. Аб гэтым яны паведамілі назіральніку акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 Сяргею Гоўшу. Студэнты скардзіліся, што куратары Наталля Майсеенка і Ганна Верамейка прыказалі ім абавязкова прагаласаваць да пятніцы 21 верасня.
– Калі мы гэта не зробім, то у нас будуць вялікія праблемы: магчыма, выселяць з інтэрнату ці пазбавяць стыпендыі. Адным словам, прымушаюць галасаваць датэрмінова, – паведамілі найбольш актыўныя і смелыя маладзёны.
Фота: студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта масава галасуюць на выбарчым участку № 21 (гімназія № 4, вул. Пірагова, 7).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма