Слонім: ЦВК дасылае кандыдатам адпіскі
Кандыдат у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Міхаіл Караткевіч
і былы кандыдат у дэпутаты Іван Шэга атрымалі пісьмовыя адказы ад старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумах Лідзіі Ярмошынай.
Справа ў тым, што Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч звярталіся некалькі разоў са скаргамі ў Цэнтральную выбарчую камісію аб тым, што на тэрыторыі Зэльвенскага раёна створаны няроўныя ўмовы правядзення перадвыбарчай агітацыі. Кандыдатам у дэпутаты некалькі разоў зрывалі сустрэчы ў СВК “Сынковічы”, у Зэльве, у СВК “Славацічы”, у вёсцы Караліно і ў іншых месцах Зэльвеншчыны. Спадарыня Ярмошына адказала, што “вам было адмоўлена ў прадастаўленні памяшкання для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, паколькі ў парушэнне ўстаноўленага парадку вы не звярнуліся ў акруговую камісію і ваша патрабаванне к Цэнтральнай камісіі таксама не заснавана на законе”. У другім адказе ад 10 верасня спадарыня Ярмошына паведаміла, што “вызначэнне месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Зэльвенскім раёне з’яўляецца кампетэнцыяй Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і Цэнтральная камісія не мае права даваць ацэнку прынятаму рашэнню”.
Дарэчы, усе сустрэчы з выбаршчыкамі Міхаіл Караткевіч і Іван Шэга ўзгаднялі са старшынёй акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі Аленай Мачалінай, з Зэльвенскім райвыканкамам, а таксама са старшынямі сельскіх Саветаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма