Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Участковая камісія № 1 у Оршы працягвае эпатаваць публіку (фота)

Наш сайт ужо пісаў пра тое, як сябры ўчастковай камісіі № 1 у Оршы рассылалі запрашэнні жыхарам дома № 10 па вуліцы 1-я Чырвоная у Оршы да ўдзелу ў выбарах 27 верасня  нябожчыкам і грамадзянам, якія даўно выехалі на новае месца жыхарства.

На гэтую інфармацыю рушыла ўслед неадкладная рэакцыя. У той жа нядзельны вечар, як толькі інфармацыя з'явілася на сайце "Вясны", на партале tut.by выступіла старшыня ўчастковай камісіі № 1 у Оршы Кацярына Чыкаванава, якая назвала прадэманстраванае запрашэнне правакацыяй.

У выніку, аршанскі інфармацыйны сайт orsha.eu правёў уласнае расследванне. Былі выяўленыя і іншыя запрашэнні, выкананыя тым жа сябрам участковай камісіі. Усе яны ўтрымлівалі аналагічныя памылкі - з датай выбараў, нумарамі ў спісе выбаршчыкаў, тэлефонам ўчастковай камісіі і г.д., што пераканаўча пацвярджае выснову аб няякаснай працы камісіі.

Аднак гісторыя на гэтым не сканчаецца. Да незалежных назіральнікаў звярнуліся жыхары дома № 22/2 па вуліцы Леніна ў Воршы. Яны прадставілі запрашэнне на выбары, атрыманае ад той жа ўчастковай камісіі № 1. У ім няправільная інфармацыя адсутнічае. Правільная адсутнічае таксама. Дзе выбаршчыкі павінны галасаваць? На якім участку? Па якім адрасе ён размешчаны? Аб гэтым ні слова камісія не паведамляе.

Такую пераходзячую ўсе разумныя межы колькасць парушэнняў з боку адной і той жа ўчастковай камісіі цяжка растлумачыць нават залімітавым узроўнем безадказнасці.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма