Барысаў: Кандыдат Гумінскі закрыў спецрахунак
Дзеючы дэпутат ПП НС і балатуецца ў чацвёрты раз на гэты пост Віктар Гумінскі закрыў свой выбарчы рахунак.
Апублікаваныя сумы, якія паступілі на спецыяльна адкрыты рахунак для фарміравання ўласнага выбарчага фонду кандыдатам у дэпутаты ППНС пятага склікання па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Віктарам Гумінскім.
На працягу часу з 4 па 13 верасня на спецрахунку Гумінскага ад грамадзян і юрыдычных асоб паступіла 15 186 532 рубля. Асабліва ўражвае лічба паступленняў, калі ўлічыць, што купюр, менш за 10 рублёў у краіне ўжо няма. Адкуль жа ўзяліся 2 рублі? Зрэшты, кандыдат дае справаздачу, што ўсе грошы былі выкарыстаны на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі, якая замаўлялася ў МАУП «Барысаўская ўзбуйненая друкарня ім. 1 Мая ». І грошай на рахунку не засталося зусім, з-за чаго рахунак і зачынены.
Нагадаем, дзяржавай на выданне друкаванай прадукцыі кандыдатаў вылучалася 5 мільёнаў рублёў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма