Барысаў: «засвечаны» участак «трымае марку»
На ўчастку № 25 (раён Барысаўскага кансервавага завода) Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 сябры камісіі “трымаюць марку” - штодня прыпісваюць па тры прагаласаваўшых.
У першы дзень датэрміновага галасавання на гэтым участку назіральнікі налічылі 27 прагаласаваўшых выбаршчыкаў, сябры камісіі ў пратаколе паставілі лічбу 30.Учора назіральнікі, якія ні на секунду не адлучаліся з участку і адлічвалі кожнага прагаласаваўшага, налічылі 33 чалавекі. Выніковы пратакол участковай камісіі “зафіксаваў” зноў-такі на тры чалавекі больш - 36.
Разыходжанне ў лічбах адзначана назіральнікамі дакументальна.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма