Слонім: будучых медыкаў заганяюць галасаваць датэрмінова
У Слонімкім дзяржаўным медыцынскім каледжы навучэнцаў прымушаюць галасаваць датэрмінова. Па загаду адміністрацыі каледжа на выбарчы ўчастак іх накіроўваюць, як салдат, строем і групамі. 18 верасня датэрмінова прагаласавалі 30 чалавек, 19 верасня на выбарчы ўчастак прыгналі ажно 70 навучэнцаў. Да 23 верасня праз выбарчыя ўчасткі павінны прайсці ўсе навучэнцы і выкладчыкі каледжа.
Па словах кіраўніка Слонімскага дэмакратычнага згуртавання Івана Шэгі, мясцовая вертыкаль баіцца, што 23 верасня на выбары ніхто не пойдзе, таму людзей сілай і пад прымусам заганяюць на датэрміновыя выбары.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма