Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Магілёве завышаюць колькасць прагаласаваўшых

Пра гэта паведамляюць назіральнікі, зарэгістраваныя пры ўчастковай выбарчай камісіі №45 Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87. Паводле назіральнікаў, у першы дзень галасавання прагаласавала ўсяго шэсць чалавек, аднак у пратаколе напісалі 16. Тое самае адбылося і ў другі дзень галасавання. Па падліках назіральнікаў за дзень прыйшло прагаласаваць усяго 14 чалавек, у пратаколе ж была пазначана лічба 98.

Старшынёй гэтай камісіі з’яўляецца Святлана Якіменка.

Назіральнік Аляксей Яўгенаў адзначае, што члены камісіі дзейнічаюць нахабна і нікога не баяцца. “З гэтай нагоды пішу скаргі ў пракуратуру і акруговую выбарчую камісію. Нашы падлікі са звесткамі членаў участковай камісіі разыходзяцца ў разы”, - кажа Аляксей Яўгенаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма