Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бяроза: Арганізаваны давоз на датэрміновае галасаванне (фота)

 У Бярозе нічога не змянілася ў галасаванні з часоў апошняй выбарчай кампаніі, калі з прадпрыемстваў падчас рабочага дня масава вазілі аўтобусамі на датэрміновае галасаванне.

Такі сцэнар паўтарыўся і сёлета. Так, 18 верасня  на выбарчым участку № 57  Пружанскай выбарчай акругі № 9 у першы дзень датэрміновага галасавання прывезлі з мясцовай вайсковай часткі да абеда 12 салдат тэрміновай службы, а за паўгадзіны да закрыцця, г.зн. у 18.30  - 44 вайскоўцаў тэрміновай службы. На пытанне назіральніка Ігара Меншыкава, чаму ўсе дастаўлены на ўчасткі датэмінова, салдаты адказалі: 

- Паслухаліся, каб не цапляўся потым нампаліт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма