Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім: КДБ запалохвае назіральніка

Сябра слонімскай суполкі Партыі БНФ Андрэя Лішыка, які з’яўляецца назіральнікам на Савецкім выбарчым участку № 18 па Слонімскай акрузе, учора, 19 верасня, наведалі супрацоўнікі КДБ. Андрэй жыве ў інтэрнаце на Зоркавай вуліцы. Па словах юнака, да яго ў пакой прыйшлі два чалавекі, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў КДБ і папярэдзілі, каб ён больш не займаўся назіраннем на выбарах. “Калі будзеш і далей займацца назіраннем за выбарамі, — сказалі супрацоўнікі КДБ, — то не знойдзеш працы не толькі ў Слоніме, але і ў адсталым, задрыпаным калгасе”.

Пасля гутаркі, супрацоўнікі КДБ пакінулі пакой Андрэя. Пра гэта ён адразу паведаміў кіраўніцтву Слонімскага дэмакратычнага згуртавання, куды ўваходзіць і сам юнак. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма