На датэрміновым галасаванні ў Віцебску прапануюць узважыцца і памерыць ціск
Бясплатныя медычныя паслугі – адзін са сродкаў завабіць выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне, лічыць Сяргей Парсюкевіч, давераная асоба кандыдата па Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікава. Перасоўны "медпункт" каля ўчастка для галасавання ён заўважыў у сярэдняй школе №42.
"Каля ўчастка для галасавання №44 сядзяць дзве жынчыны, у іх ёсць танометр, вагі, нейкія табліцы, па якіх вылічваецца ступень рызыкі інсульту ці інфаркту. Тут жа можна атрымаць кансультацыі па дыетычным харчаванні, калі зафіксавана лішняя вага. Я і сам праверыўся, і назіральнікі падыйшлі. Але галоўным чынам, я думаю, такія бясплатныя медычныя паслугі разлічаны перадусім на людзей сталага веку, якія маюць праблемы са здароўем ды яшчэ пакутуюць ад адзіноты. Зрэшты, праблемы са здароўем у нас у кожнага другога, так што паслуга запатрабаваная", -- гаворыць Сяргей Парсюкевіч.
Аднак ён бачыць і адваротны бок гэткага перадвыбарчага "вынаходніцтва". Каб завабіць людзей на датэрміновае галасаванне, аўтары ідэі арганізаваць бясплатнае медычнае абслугоўванне на ўчастку "забыліся" на тое, што мэдпэрсаналу ў Віцебску не хапае. У паліклініках чэргі, а дактары і медсёстры там часам "працуюць на выбарах".
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма