Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: выбаршчыкі з інтэрнатаў пад пільнай увагай

Назіральнікі праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” фіксуюць надзвычайную цікаўнасць з боку кіраўніцтва выбарчай камісіі № 595 да жыхароў інтэрнату Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжу.

Так, назіральніца зафіксавала факт тэлефоннай размовы паміж старшынёй выбарчай камісіі і невядомым чалавекам з наступным зместам: “Патэлефаную Манцэвіч, каб інтэрнат прыйшоў”. Апроч таго, кіраўніцтва камісіі ўвесь час перадае па тэлефоне інфармацыю пра тое, колькі жыхароў інтэрнату каледжу прагаласавалі.

На тым самым ўчастку зафіксавана размяшчэнне дадатковай агітацыйнай інфармацыі за аднаго з кандыдатаў. Як сведчыць назіральнік, на ўчастак прыйшоў невядомы мужчына ў цішотцы з надпісам “Бусько – кандыдат будучага”. Ён звярнуўся да старшыні камісіі з просьбай размясціць на ўчастку дадатковыя агітацыйныя матэрыялы за кандыдата ў дэпутаты Віталя Бусько. Старшыня камісіі дазволіла зрабіць гэта, аргументуючы тым, што такія матэрыялы здымаюцца толькі ў дзень выбараў. Віталь Бусько балатуецца ў Палату прадстаўнікоў на другі тэрмін.

Выбарчы ўчастак №595 знаходзіцца ў будынку Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжу.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма