Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: студэнтаў на галасаванне заганяюць у час заняткаў

Як паведаміла адна са студэнтак Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава, у дэканаце аднаго з факультэтаў іншагароднім студэнтам “прапанавалі” прагаласаваць датэрмінова замест заняткаў.

Таксама тым, хто прагаласуе датэрмінова, абяцаюць дапамагчы з атрыманнем пакоя, а калі адмовяцца галасаваць – пазбавіць інтэрната, інфармуе студэнцкі партал golostud.info.

Тым часам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва студэнтам прапаноўваюць дадатковыя выходны за тое, што яны прагаласуюць датэрмінова. На заняткі можна будзе не хадзіць з пятніцы да панядзелка.

Студэнт Мінскага інстытута кіравання  паведаміў, што намеснікі дэканаў ходзяць па групах са спісам іншагародніх студэнтаў і кажуць, каб яны абавязкова прагаласавалі сёння-заўтра. І ўсё адбываецца пад кантролем рэктара ВНУ Мікалая Сушы. Калі ж нехта не прагаласуе, а гэта ўбачаць па спісах, будуць прымацца меры. Але якія, не ўдакладнілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма