Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Віцебск: назіральнікі вымушаны "бачыць скрозь сцены"

  • Выбарчы ўчастак №52 Віцебскай-Чкалаўскай акругі
    Выбарчы ўчастак №52 Віцебскай-Чкалаўскай акругі

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №52 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі Ніна Шубіна не дапусціла назіральнікаў у памяшканне для галасавання. Стол для іх паставілі ў суседнім пакоі.

Адзін з назіральнікаў на гэтым участку – праваабаронца Валеры Шчукін.

"Назіральнікі бачаць адтуль толькі кут адной з кабін для галасавання. Ім не відаць, як выдаюць бюлетэні, і ўвогуле ніякія дзеянні камісіі ўбачыць немагчыма", - распавёў праваабаронца Павел Левінаў, наведаўшы ўчастак.

Назіральнікі падалі скаргу ў акруговую камісію.

Назіральнік Валеры Шчукін, які афіцыйна не мае сталага месца жыхарства, звярнуўся ва ўчастковую камісію, каб яго ўнеслі ў спіс для галасавання на ўчастку №48. Бо падчас датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў ён мяркуе знаходзіцца менавіта тут. Але старшыня камісіі Ніна Шубіна адмовіла, спаслаўшыся на тое, што спадар Шчукін не мае рэгістрацыі на тэрыторыі ўчастка.

Валеры Шчукін звярнуўся ў суд, разгляд яго скаргі запланаваны на заўтра, 21 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма