Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гародня: масавае галасаванне на “студэнцкім” участку

Масавы “загон” студэнтаў на датэрміновае галасаванне зафіксаваны на ўчастку №13 Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі №50. Гэты ўчастак размяшчаецца ў інтэрнаце Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу.

Асноўныя выбарцы на ўчастку №13 – студэнты розных навучальных установаў. Галасаваць яны прыходзяць цэлымі групамі. За адзін дзень 19 верасня тут прагаласавала ажно 185 чалавек. А сёння, 20 верасня, незалежныя назіральнікі зафіксавалі тут факт, калі студэнт браў даведку ва ўчастковай камісіі для прадстаўлення яе ў дэканат сваёй навучальнай установы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма