Гомель: цікавішся яўкай – пакінь участак
20 верасня з участка №3 Гомельскай-Цэнтральнай акругі №33, які месціцца ў сярэдняй школе №19, былі выдалены два назіральнікі – Андрэй Цянюта і Андрэй Жалезнічэнка.
Назіральнікі, будучы на ўчастку, падлічвалі колькасць выбарцаў, якія прынялі удзел у датэрміновым галасаванні. Але калі яны захацелі зверыць свае дадзеныя з афіцыйнай інфармацыяй і падыйшлі да сябраў камісіі, тыя нечакана загадалі пакінуць участак.
Такі загад аддала асабіста намеснік старшыні камісіі Святлана Кухарава. Хоць аб яўцы пытаўся толькі адзін назіральнік – Андрэй Жалезнічэнка, выдалены былі абодва назіральнікі. Яны лічаць такое рашэнне камісіі парушэннем і мяркуюць, што камісія не хацела дапусціць, каб назіральнікі зафіксавалі парушэнні пры падліку прагаласаваўшых выбарцаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма