Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

За тры дні датэрміновых выбараў прагаласавалі 12,5% выбаршчыкаў

  • Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік
    Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў БелаПАН, што з Брэсцкай вобласці прагаласавала 11,4% выбаршчыкаў (за два дні - 6,5%), Віцебскай -14,7% (8,2%), Гомельскай - 13,8% (7, 9%), Гродзенскай - 11,7% (6,3%), Мінскай - 10,9% (6,4%), Магілёўскай - 14,1% (8,1%), Мінску - 11,8% (7,1%).

У першы дзень датэрмінова прагаласавала 3% выбаршчыкаў, у другі - 7,2%.

Пры гэтым Лазавік падкрэсліў, што "ў Цэнтральную камісію зваротаў з нагоды нейкіх парушэнняў ці парушэння правоў выбаршчыкаў не паступала".

Па словах сакратара ЦВК, актыўнасць выбаршчыкаў на сёлетніх выбарах практычна не адрозніваецца ад актыўнасці на мінулых парламенцкіх выбарах 2008 года, калі за тры дні выбарчыя ўчасткі наведала 12,3%.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма