Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: участкі з канцэртамі, урачамі і псіхолагамі чакаюць выбаршчыкаў

У Савецкім раёне Гомеля ўлады традыцыйна заманьваюць народ на выбары танным буфетам з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, канцэртамі і выставамі. Па Савецкаму раёну на інфармацыйных дошках размешчаны заклікі прыйсці на выбары. «Для вас, паважаныя выбаршчыкі! На кожным участку для галасавання Савецкага раёна! - Канцэрты, кансультацыі урачоў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, выставы дэкаратыўна-мастацкай творчасці, акцыі, падарункі для галасуючых упершыню, выязны гандаль з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, фота-выставы, акцыі ад БРСМ, і многае іншае!», - абяцаюць свята для народа прадстаўнікі ўладаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма