Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Кандыдат патрабуе сцерці свастыку каля выбарчага ўчастку

Вылучэнец партыі левых "Справядлівы свет" Вадзім Кузьмін жыве ў віцебскім мікрараёне Білева. Вечарам 20 верасня ён заўважыў, што на будынку Беларусбанку паблізу выбарчага ўчастка №48 намалявана вялікая свастыка. Звярнуўся ў міліцыю і ва ўчастковую камісію, але ніякіх захадаў, каб малюнак зафарбавалі ці сцерлі, не заўважыў  дагэтуль.

"У дзяржаўных СМІ не стамляюцца распавядаць, што выбары – гэта ўсенароднае свята. Дык вось атрымліваецца, што выбаршчыкаў сустракае не плакат, не транспарант і не сцягі ці шарыкі, а трохметровая свастыка на суседнім з выбарчым участкам будынку. Я гатовы асабіста зафарбаваць малюнак, але ж абвінавацяць у самаўпраўстве! Толькі адказным структурам, здаецца, усё адно: яны бегма бягуць замалёваць хіба толькі апазіцыйныя лозунгі накшталт "Жыве Беларусь", -- гаворыць В.Кузьмін, кандыдат у дэпутаты па Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акрузе.

Ён сфатаграфаваў і яшчэ адну свастыку ў сваім мікрараёне. Праўда, яна не так кідаецца ў вочы мінакам, бо намалявана на будаўнічым вагончыку. Але актывіста абурае, што на такія рэчы падчас выбарчай кампаніі не звяртаюць увагі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма