Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Івацэвічы: Міліцыянерам загадана прагаласаваць датэрмінова

Як стала вядома назіральніку Станіславу Халадовічу, у  Івацэвічах, (Івацэвіцкая выбарчая акруга № 11) намеснік начальніка Івацэвікага РАУС па выхаваўчай працы і жонка пракурора Івацэвіцкага раёна Ларыса Колбік далі каманду прагаласаваць кожнаму супрацоўніку райаддзела да абеда ў першы дзень галасавання, “каб пазбегчы непрыемнасцяў”. Колбік папярэдзіла, што пракантралюе.

На Івацэвіцкай выбарчай акрузе выбар альтэрнатыўны. Канкурэнтамі з’яўляюцца дзеючы дэпутат Леанід Кавалевіч, кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў і ) і Валерый Папека з горада Брэста – ад партыі ЛДП.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма