Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: студэнтаў тэхнічнага універсітэта таксама прымушаюць галасаваць датэрмінова

 

Пра вельмі высокую яўку выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання паведамляюць назіральнікі, што адсочваюць сітуацыю на выбарчым участку №32 Брэсцкай-Усходняй акругі №3.

Гэты ўчастак для галасавання знаходзіцца ў кафэ “Зодчыя”  (былая студэнцкая сталовая), і  да яго належаць выбаршчыкі, што прапісаныя да разамешчаных побач інтэрнатаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта. Толькі на працягу 19 верасня на згаданым участку прагаласаваў 431 выбаршчык, што з’яўляецца сваеасаблівым рэкордам. Амаль усе, хто прыходзіў у гэты дзень на ўчастак для галасавання, з’яўляюцца студэнтамі БДТУ. Прычым, назіральнікі заўважаюць, што студэнты, як правіла, прыходзяць галасаваць арганізавана і ў той час, калі у іх павінны быць заняткі.

Таксама вельмі актыўна датэрміновае галасаванне адбываецца на яшчэ адным участку (№15) гэтай выбарчай акругі, якая размешачана на тэрыторыі інтэрната Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Паводле дадзеных незалежных назіральнікаў, 19 верасня там прагаласавалі 243 чалавекі. Як няцяжка здагадацца, гэта былі у асноўным прадстаўнікі гэтай навучальнай установы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма