Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Запрашаем на прэс-канферэнцыю

У панядзелак, 24 верасня, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставяць папярэднюю справаздачу па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – у 11.30.

Удзельнікі – каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна”, і Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ “Вясна” па адрасе: г.Менск, пр-т Незалежнасці, 78А-48.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне: (017) 331 08 44.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма