Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: несупадзенне па колькасці прагаласаваўшых у камісіі і назіральнікаў

На ўчастку № 12, які размяшчаецца ў ЖЭУ №7 па вуліцы Мінскай  (Ленінская акруга ) працуюць незалежныя назіральнікі ад партыі АГП. Кацярына Бярозкіна і Дзмітрый Голуб адзначаюць, што колькасць прагаласаваўшых перманентна не супадае з колькасцю, якую агучвае камісія напрыканцы дня.

Гэтыя назіральнікі сцвярджаюць, што нясуць дзяжурства на ўчастку цэлы дзень, і не могуць памыліцца ў лічбах. Тым не менш, несупадзенне яны заўважаюць ужо на працягу двух дзён. Так, напрыклад, 19 верасня яны налічылі 20 “лішніх” прагаласаваўшых. А учора, 20 верасня, несупадзенне стала яшчэ большым: за дзень на ўчастак прыйшлі прагаласаваць 19 чалавек, а ў пратаколе напрыканцы дня было зафіксавана ажно 52 прагаласаваўшых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма