Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт: гісторыкі і сацыёлагі – шэрагамі на ўчасткі

У горадзе над Нёманам працягваецца прымус студэнтаў галасаваць датэрмінова. На гэты раз вызначыліся выкладчыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. На факультэце гісторыі і сацыялогіі гэтай навучальнай установы намеснік дэкана Мікалай Мыслівец і выкладчык Сяргей Амелька сабралі іншагародніх студэнтаў на занятках і павялі на датэрміновае галасаванне на выбарчы ўчастак.

Аналагічная сітуацыя была заўважана і ў Гарадзенскім педагагічным каледжы, дзе яшчэ з мінулых выбараў прымусовы загон галасаваць датэрмінова стаў ужо традыцыяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма