Баранавічы: участковыя камісіі не падтрымалі прапановы назіральнікаў
Выбарчая камісія ўчастка № 21 Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 не падтрымала сёння на сваім пасяджэнні прапановы назіральнікаў па адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў.
У сваіх заявах Віктар Цяпін і Ларыса Гоўша адзначылі, што методыка падліку галасоў на папярэдніх выбарах была недэмакратычнай і не дазваляла сябрам камісіі і назіральнікам бачыць рэальны і справядлівы працэс падліку галасоў выбаршчыкаў за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты. Таму заяўнікі прапанавалі ў сваіх лістах, каб падлік галасоў праводзіў адзін сябра камісіі і паказваў бюлетэнь усім сябрам камісіі і назіральнікам.
21 верасня выбарчая камісія ўчастка № 21 не падтрымала прапановы назіральнікаў адзінагалосным рашэннем. Падлік галасоў будзе па старой, адпрацаванай у розныя часы методыцы: каб ніхто не бачыў бюлетэняў і за каго ў сапраўднасці прагаласаваў выбаршчык.
Выбарчая камісія ўчастка № 19 Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 таксама не падтрымала на сваім пасяджэнні 21 верасня такія ж прапановы назіральнікаў Івана Лабко і Віктара Мезяка па адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў.
Фота: “адкрыты ” падлік галасоў на выбарчым участку № 42 19 снежня 2010 года
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма