Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: студэнтаў і навучэнцаў здымаць з заняткаў, каб прагаласавалі

Назіральнікі ў Гомелі заяўляюць, што ў час заняткаў галасаваць прыходзяць групы навучэнцаў і студэнтаў. Па словах моладзі, іх адмыслова адпускаць з заняткаў, каб яны ішлі і прагаласавалі. Такая сітуацыя была зафіксавана на ўчастку №22 Цэнтральнай акругі, дзе галасуюць у асноўным студэнты і выкладчыкі ГДУ ім.Ф.Скарыны, і на ўчастку №20 той жа акругі, дзе галасуюць навучэнцы каледжу чыгуначнага транспарту. Дарэчы, на ўчастку №22 за чатыры дні датэрміновага галасавання паставілі «птушкі» ў бюлетэнях ўжо больш за палову выбаршчыкаў.

21 верасня актыўна ішло датэрміновае галасаванне на ўчастку №12 Цэнтральнай акругі. Ішлі прагаласаваць датэрмінова ў асноўным студэнты медыцынскага ўніверсітэту. На пытанне: Чаму вы галасуеце датэрмінова?, большасць апытаных студэнтаў адказвалі: «Нам сказалі, каб прагаласавалі», «Мне патэлефанавалі з універсітэта, і сказалі, каб я сёння прагаласавала». На пытанне: “А што будзе, калі не прагаласуеце?”, студэнты адказвалі: «Напэўна, могуць быць нейкія праблемы, мы думаем, што лепш прагаласаваць».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма