Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Наваполацк: студэнтаў заганяюць на датэрміновае галасаванне

Студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта настойліва запрашаюць прагаласаваць датэрмінова. Робіцца гэта, па словах хлопцаў, на ўзроўні дэканаў і іх намеснікаў. У дэканаты штодня паступае інфармацыя з выбарчага ўчастка № 9, на якім галасуе большасць студэнтаў, зарэгістраваных у інтэрнатах універсітэта. Тым , хто не прагаласаваў датэрмінова, намякаюць на магчымасць непрыемнасцяў.

Не застаецца ў баку і адміністрацыя інтэрнатаў. Выхавальнікі абыходзяць пакоі і абяцаюць з'яўленне праблем у выпадку няяўкі на датэрміновае галасаванне.

Ускосным сведчаннем недобраахвотнага ўдзелу студэнтаў у выбарах служыць той факт, што на суседніх з 9 участках яўка выбаршчыкаў значна ніжэй.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма