Маладэчна: Падказкі “не маюць прававога значэння”
“Наяўнасць знака ў любым квадраце ўзора бюлетеня не мае прававога значэння,” – адказала ЦВК на скаргу назіральніка Алеся Капуцкага аб тым, што ў кабінках для галасавання размешчаны такія ўзоры бюлетэняў, дзе колькасць кандыдатаў роўная колькасці кандыдатаў у рэальнасці, і насупраць аднаго з іх стаіць “птушка”.
Падобныя ўзоры былі заўважаны на Дажынкаўскім выбарчым участку № 81. Па словах
старшыні камісіі, яны паступілі з акруговай камісіі Маладэчанскай сельскай акругі № 73, па чым можна меркаваць, што яны развешаныя па ўсіх выбарчых участках акругі.
На думку назіральніка, гэта можна лічыць ускоснай агітацыяй.
Па словах мясцовых выбаршчыкаў, усім і так было відаць, хто на акрузе “галоўны” кандыдат, а “гледзячы на падобныя ўзоры, яшчэ раз у гэтым запэўніваешся”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма