Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: У панядзелак – суд над Палінай Шарэнда-Панасюк

Тры актывісты мясцовай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына”, які распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя байкоту выбараў, былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Затрыманне Паліны Шарэнда-Панасюк, Андрэя Шарэнды і Вячаслава Бароўскага адбылося ўвечары 21 верасня у брэсцкім міккрараёне “Кавалёва”, адкуль актывістаў адвезлі ў Маскоўскі РАУС, дзе канфіскавалі ўсе асобнікі улётак, прысвечаныя байкоту парламенцкіх выбараў, а таксама некалькі дзесяткаў асобнікаў газеты Хартыя-97.

Пасля трох гадзін затрымання Андрусь Шарэнда і Улад Бароўскі былі вызвалены. Недзе каля 23 гадзін стала вядома, што на Паліну Шарэнда-Панасюк быў складзены пратакол па арт. 17-1 Адміністрацыйнага кодэкса "за знявагу супрацоўнікаў міліцыі". Яна была змешчана ў ІЧУ да суду, які, верагодна, адбудзецца толькі ў панядзелак. Паліна -- маці  трохгадовага сына, яна з’яўляецца актывісткай арганізацыі "Еўрапейская Беларусь".

Нагадаем, што дэмакратычная кааліцыя “Спадчына”, якая аб’ядноўвае брэсцкіх прыхільнікаў некаторых палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, з моманту свайго стварэння на пачатку 2012-га году абвесціла пра намер байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў. Напярэдадні пачатку датэрміновага галасавання сябры кааліцыі накіравалі зварот кіраўніцтву Парламенцкай асамблеі АБСЕ з заклікам адмовіцца ад назірання за выбарамі Беларусі з удзелам прадстаўнікоў гэтай міжнароднай арганізацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма