Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Гародні пошты сталі агітацыйнымі ўчасткамі для ўладных кандыдатаў

 

У Гародні паштовыя аддзяленні сталі дадатковымі агітацыйнымі пляцоўкамі для ўладных кандыдатаў. Амаль на ўсіх паштовых памяшканнях гораду паразвешваны агітацыйныя плакаты Алены Берасневай, Віктара Лісковіча і Васіля Міхно (фота 1).

З іншых цікавінак “выбарчага” працэсу ў горадзе над Нёманам варта адзначыць стаўленне да тых дэмакратычных кандыдатаў, якія знялі свае кандыдатуры. Так, у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчых участках на плакатах гэтых кандыдатаў было напісана “выбыў”. На другі дзень фотаздымкі з біяграфіямі былі ўжо заклеены чыстым лістом паперы фармату А4, прычым частка тэксту знізу была відаць. А на трэці дзень цэнтралізавана былі падрыхтаваныя ўжо аркушы з тэкстамі, якія інфармуюць выбаршчыкаў пра зняцце кандыдата (фота 2).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма