Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Віцебск: праваабаронца патрабуе ануляваць датэрміновае галасаванне на адным з участкаў

  • Праваабаронца Павел Левінаў
    Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў ЦВК са скаргай на дзейнасць участковай камісіі №52, сфармаванай Першамайскай раённай адміністрацыяй. Паводле звестак Левінава, стыршыню, намесніка і сакратара камісіі выбіралі ў прысутнасці 9-ці сябраў камісіі, і а гэта меньш за 2/3 ад агульнага складу.

У складзе камісіі 15 чалавек, адпаведна, 2/3 – гэта 10 чалавек, а не 9, адзначае праваабаронца.

"У пасяджэнні камісіі прымалі ўдзел меньш за 2/3 асабовага складу. Каму даверана лічыць галасы выбаршчыкаў? Тым, у каго 9 – гэта больш за 10!", - піша ў скарзе Павел Левінаў.

Ён лічыць, што ўсе рашэнні, прынятыя камісіяй выбарчага ўчастку №52 Віцебскай- Чкалаўскай выбарчай акругі, нелегітымныя. І просіць лічыць несапраўднымі ўсе пратаколы пра датэрміновае галасаванне, падпісаныя гэтай камісіяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма