Салігоршчына: бітва за яўку ў дзряжаўных СМІ
Салігорскія праваабаронцы канстатуюць неверагодную актывізацыю дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў асвятленні хады выбарчай кампаніі. Зрэшты, усе матэрыялы гэтых СМІ прасякнуты прапагнадысцкімі клішэ і ў асноўным маюць на мэце заахвоціць жыхароў рэгіёна да ўдзелу ў галасаванні.
- Па ўзроўні напружання гэта параўнальна з “бітвай за ўраджай”. Штодня тэлеканал СТК падае зводкі з учасковых камісіяў аб працэнце выбарцаў, прагаласаваўшых датэрмінова, - кажа сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту Аляксей Валабуеў. - Газета “Шахцёр”, у сваю чаргу, публікуе недвухсэнсоўныя заклікі мясцовых чыноўнікаў ды начальнікаў да актыўнага галасавання. Галасаваць рэкамэндуецца “за дасведчаных спецыялістаў, якія захаваюць станоўчыя дасягненні і стабільнае развіццё”.
Пры гэтым праз усе матэрыялы перадвыбарчага характару ў дзяржаўных СМІ рэгіёна чырованай лініяй праходзіць думка аб тым, што пакінуць свой голас можна датэрмінова і афіцыйнага тлумачэння прычын для гэтага не патрабуецца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма