Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёўскі выбарчы ўчастак №69 нагадвае райаддзел міліцыі

Галасаванне адбываецца ў сховішчы, дзе знаходзіцца сейф з каштоўнасцямі, якія кругласутачна ахоўваюць двое ўзброенных міліцыянтаў. Некалькі разоў на дзень іх прыязджаюць кантраляваць вышэйстаячыя начальнікі.

На думку назіральніка Анатоля Мельнікава ўсё гэта прыводзіць да таго, што выбаршчыкі, бачачы скопішча міліцыянтаў, баяцца заходзіць на ўчастак і сыходзяць адтуль так і не прагаласаваўшы.

У сувязі з гэтым назіральнік падаў скаргі ў саму ўчастковую камісію, акруговую выбарчую камісію №85 і пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма