Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК прызнала, што ў Віцебску дрэнна палічылі выбаршчыкаў

Два знесеныя дамы па вуліцы Чапаева выключаны з межаў віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі, і два дамы па вуліцы Броўкі, няўлічаныя ўчастковай камісіяй №44 , уключаныя ў Віцебскую Чкалаўскую акругу.  Памылкі падлікаў выбарчых камісій былі выпраўленыя пасля скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава  і  кандыдата ў дэпутаты парламенту Аляксея Гаўруцікава.

ЦВК зрабіў заўвагі ўчастковым камісіям, а Кастрычніцкая і Першамайская раённыя адміністрацыя змяніла межы выбарчых участкаў, далучыўшы два няўлічаныя шматпавярховыя дамы да ўчастку №44 у Віцебскай Чкалаўскай акрузе, і выкрэсліла два неіснуючыя дамы з межаў участка №45 у Віцебскай Кастрычніцкай акрузе.

Падобныя памылкі з боку ўчастковых выбарчых камісій праваабаронца Павел Левінаў  і кандыдат Аляксей Гаўруцікаў лічаць падставамі для махінацый з галасамі выбаршчыкаў і вывядзення працэнту яўкі на выбарчыя ўчасткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма