Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Цэнтрвыбаркам паказвае неіснуючыя нумары тэлефонаў участковых камісій.

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на сваім інтэрнэт-сайце  апублікавала нумары тэлефонаў усіх участковых выбарчых камісій у Беларусі.

Аказалася, не па ўсіх з гэтых нумарах можна датэлефанавацца. Напрыклад, гадзінамі безвынікова можна набіраць паказаны на вышэйзгаданым сайце тэлефон 27-46-23 Браздечынскага ўчастка № 17, які ўваходзіць у склад Аршанскай Дняпроўскага акругі № 27.

Як атрымалася высветліць, гэты нумар быў зменены яшчэ год таму. Толькі вось інфармацыю пра гэта арганізатары выбараў у Аршанскім раёне праігнаравалі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма