Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Каманда кандыдата Анташкевіча правяла пікет у абарону палітвязняў

У апошнія дні агітацыйнай кампаніі ў розных раёнах Оршы можна было сустрэць пікеты, арганізаваныя камандай кандыдата ў дэпутаты Канстанціна Анташкевіча ў падтрымку палітвязняў.

Мінакі маглі ўбачыць стэнд з іх партрэтамі і адрасамі калоній і СІЗА, дзе яны ўтрымліваюцца. Некаторыя з аршанцаў, якія прыйшлі на пікет, выказаліся за тое, каб накіраваць словы падтрымкі палітвязням Ігару Аліневічу і Алесю Бяляцкаму, якія ў бліжэйшыя дні будуць за кратамі адзначаць свой ​​дзень нараджэння.

У выніку ім былі адпраўленыя тэлеграмы наступнага зместу: “Падтрымліваем вас і вашу барацьбу за будучую вольную і справядлівую краіну. Верым, што такія часы неўзабаве наступяць. Жадаем вам сілы духу і волі да непазбежнай перамогі”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма