Хоцімск: Давераную асобу кандыдата не пусцілі на выбарчы ўчастак
Пятра Басейку (на здымку -- злева), давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерыя Каранкевіча, які таксама мае акрэдытацыю назіральніка, не дапусцілі да назірання на Ленінскі участак № 54 у Хоцімску. Падставай для выключэння з ліку назіральнікаў паслужыла тое, што акруговая камісія Ленінскага ўчастку № 54 аднагалосна прагаласавала за выключэнне Пятра Басейкі з ліку назіральнікаў у сувязі з перашкодай працы камісіі.
Пётр Басейка знаходзіцца на выбарчым участку ў чаканні нараду міліцыі, які выклікалі сябры ўчастковай камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма