Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Мазыры ў дзень выбараў назіральнікі непажаданыя на ўчастках

Вераніка Байкова, сакратар  мазырскай акруговай выбарчай камісіі, сказала назіральнікам ад БХК Святляне Шульга (выбарчы ўчастак №35, спорткомплекс “Мазырсоль”) і партыі  “Справядлівы свет” — Шкробат і Бялько (выбарчы ўчастак №32, медкаледж), што ім лепей не прыходзіць на ўчасткі ў дзень выбараў – 23 верасня. У іншым выпадку іх будуць выводзіць з міліцыяй і здымаць гэты працэс на камеру.

Такія дзенні з боку сакратара АВК былі выкліканы тым, што УВК не выходзілі на планавы (альбо абяцаны) працэнт колькасці выбаршчыкаў датэрміновага галасавання, які быў агучаны ў відэа на сайце тэлеканала “Мазыр” http://tkm.by/ З чаканых 30 працэнтаў набралася толькі 15. Прычынай невыканання плана  стала пільная праца назіральнікаў.

Аднак, нягледзячы на папярэджанні з боку сакратара АВК, назіральнік ад БХК Святлана Шульга ўсё ж прыйшла на выбарчы ўчастак выконваць свае абавязкі.

Напачатку датэрміновага галасавання камісіі былі больш дабразычлівымі да назіральнікаў, чым зараз, у канцы тыдня. Святлана Шульга, назіральнік ад БХК, была задаволена аптымістычным пачаткам працы і адзначала: “Мне падабаецца працаваць на гэтым выбарчым участку. Пакуль мы не заўважылі ніякіх парушэнняў”. Зараз сітуацыя мяняецца.

(Фота: Святлана Шульга ў відэазапісы ТВ “Мазыр”)

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма