Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Смаргонь: куды падзеліся 104 бюлетэні?

Участковая выбарчая камісіяй №9 Смаргонскай выбарчай акругі №59
атрымала 1650 бюлетэняў для галасавання. Паводле выніковага пратаколу
па датэрміновым галасаванні (на здымку), на ўчастку прагаласаваў 241 выбаршчык. Нескладаныя падлікі падказваюць, што ў камісіі павінна застацца 1409 нявыкарыстаных бюлетэняў, але ў выніковым пратаколе ўказана, што засталося толькі 1305.

Такім чынам, 104 бюлетэні быццам бы бясследна зніклі.

Напрошваецца пытанне: ці “ўсплывуць” яны падчас падліку галасоў?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма