Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Магілёве на выбарчым участку №65 кожны пяты галасуе на даму

Праўда некаторыя з выбаршчыкаў не ведаюць, што яны прасілі пра гэта.

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Томас Якавіцкі зафіксаваў выпадак, калі выбаршчыкі прыйшлі галасаваць і высветлілася, што члены ўчастковай выбарчай камісіі ўжо пайшлі да іх дамоў, бо, нібыта, яны падалі заяўку на тое, што будуць галасаваць дома.

“Выбаршчыкі былі моцна абураныя, бо нікому яны не тэлефанавалі і нічога не прасілі і самі ў стане прыйсці і прагаласаваць”, - гаворыць назіральнік.

Томас Якавіцкі адзначае, што на ягоным участку дзіўная сітуацыя: з 1800 выбаршчыкаў – 360 вырашылі прагаласаваць на даму, што само па сабе вельмі падазрона.

Адпаведную скаргу назіральнік ужо рыхтуе ў Магілёўскую-Цэнтральную выбарчую камісію №85.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма