Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёў: назіральнік скардзіцца на ўмовы працы на ўчастку

  • Валеры Беразіенка
    Валеры Беразіенка

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Беразіенка накіраваў скаргу на імя старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №45 спн. Якіменка. Гэты участак знаходзіцца на тэрыторыі Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87.

Як распавёў сп.Беразіенка, месцы для назіральнікаў на выбарчым участку знаходзяцца вельмі далёка ад скрыняў для галасавання, таму яны не могуць бачыць, колькі бюлетэняў ўкідваюць выбаршчыкі ў скрыні.

І ўвогуле ён адзначае, што для назіральнікаў не створаны ўмовы для працы: колькасць сталоў недастатковая, і назіральнікі мусяць весці запісы на каленях.

“У сваёй скарзе я запатрабаваў ад старшыні ўчастковай камісіі, каб яна забяспечыла выкананне артыкула 51 Выбарчага кодэкса і стварыла назіральнікам нармальныя ўмовы для працы”, - адзначыў В.Беразіенка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма