Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Кіраўнік Магілёва толькі ўсміхнуўся на скаргі назіральніка

  • Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка
    Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка падчас наведвання выбарчага ўчастака №33 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 каля 10 хвілінаў паразмаўляў з назіральнікамі.

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Віктар Болдзін кажа, што падчас размовы ён паведаміў старшыні гарвыканкаму, што назіральнікі не могуць назіраць за скрынямі для галасавання, бо яны знаходзяцца за кабінамі для галасавання.

“Акрамя таго, я распавёў яму пра тое, што назіральнікам не даюць звестак і з гэтай нагоды ў камісію ўжо была пададзена скарга, што першапачаткова мне адмаўлялі ў акрэдытацыі”, - дадае Віктар Болдзін.

Па словах назіральніка, на ўсе ягоныя скаргі Станіслаў Барадаўка толькі паціснуў плячыма, усміхнуўся і пайшоў з участка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма