Брэст: у спісе выбаршчыкаў застаюцца памерлыя
Назіральнікам, што сочаць за хадой выбараў на ўчастку №11 Брэсцкай-Усходняй акругі №3, стаў вядомы выпадак, калі ў спіс для галасавання была ўключана жанчына, якая памерла яшчэ восем гадоў таму. Мужчына стала веку быў вельмі абураны тым, што жонка, якую ён пахаваў, дагэтуль лічыцца выбаршчыкам на гэтай акрузе. Назіральнікі не выключаюць, што гэта не адзіны выпадак і такім чынам выбарчыя камісіі могуць маніпуляваць яўкай выбаршчыкаў на участку для галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма