Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: брыгады настаўнікаў пайшлі запрашаць на выбары

Як стала вядома бабруйскім праваабаронцам, сябры выбарчых камісій, якія працуюць у гімназіі №2 (там размяшчаюцца два ўчасткі - №3 і №4), пайшлі па кватэрах, каб запрасіць выбаршчыкаў на ўчасткі.

Як паведамілі выбаршчыкі гэтай акругі, па кватэрах на вуліцы Кастрычніцкай і Леніна ходзяць брыгады з трох чалавек і прадстаўляюцца настаўнікамі гімназіі №2. Яны настойліва просяць бабруйчан пайсці прагаласаваць, хоць бы і супраць усіх.

З’явілася інфармацыя, што супрацоўнікаў райвыканкама занепакоіла нізкая яўка выбаршчыкаў, і яны вырашылі ўзяць выбаршчыкаў настойлівасцю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма