У Гомель зноў прыехаў штатны «незалежны назіральнік» Ленгфельдэр
У Гомель на выбары зноў прыехаў «незалежны назіральнік» з Германіі - Эдмунт Ленгфельдэр, дырэктар Інстытута радыялогіі імя Ота Хуга (Мюнхен). Сёння ён наведвае ўчасткі ў горадзе.
Варта заўважыць, што гэты «незалежны назіральнік» - штатны і вядомы ў горадзе, ён назіраў тут і на парламенцкіх выбарах-2008, і на прэзідэнцкіх у 2010 годзе. І асабліва запомніўся ён заўсёды станоўчай ацэнкай выбараў у Беларусі, сцверджаннямі, што такога дэмакратычнага выбарчага працэсу ён не бачыў у Германіі.
У 2010 годзе на выбарах прэзідэнта Эдмунт Ленгфельдэр заяўляў, што «размовы пра фальсіфікацыю выбараў з'яўляюцца поўнай лухтой», а «выбары ў Беларусі абсалютна празрыстыя». «Дэмакратычнымі» называў «незалежны назіральнік» і выбары ў парламент у 2008 годзе. Ён прыводзіў прыклад, што «у Германіі толькі 5% людзей упэўнены, што ўдзелам ў выбарах яны могуць уплываць на палітыку дзяржавы».
Эдмунт Ленгфельдэр заўсёды падкрэслівае, што ён – незалежны назіральнік, і прыязджае ў РБ па добрай волі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма