БРСМ збіраецца складаць акты на міжнародных назіральнікаў
Адразу з некалькіх выбарчых участкаў у Оршы паступіла інфармацыя пра тое, што назіральнікі ад БРСМ маюць пры сабе памяткі, як паводзіць сябе на выбарчым участку:
1.
Разумная актыўнасць.
2. Добразычлівасць ў зносінах.
3. Прынцыповасць па выкананні заканадаўства ўсімі ўдзельнікамі.
4. Адкрытасць для дыялогу і пераканаўчасць з міжнароднымі назіральнікамі.
5. Падтрымка бесканфліктнага асяроддзя (старацца гасіць узнікаючыя канфлікты).
6. Спакойны ўзважаны падыход.
7. Веданне Выбарчага кодэкса, сваіх правоў і абавязкаў (13 артыкул кодэкса).
8. Дакладнае захаванне распарадку працы ўчасткаў
(назіранне на датэрміновых выбарах і ў дзень галасавання).
9. Складанне актаў і заяваў у адрас міжнародных назіральнікаў.
10. Арганізаваная работа па перадачы інфармацыі на рэспубліканскую гарачую
лінію.
Як бачна са зместу гэтай “памяткі”, яе аўтары ставяць перад назіральнікамі задачу складаць акты і заявы ў дачыненні да міжнародных назіральнікаў. Задачы складаць акты ў дачыненні да выбарчых камісій памятка не ўтрымлівае.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма