Бабруйск: плакаты праўладных кандыдатаў дамінуюць на ўчастках
Назіральнік Аляксандр Леаненка, які
працуе на выбарчых участках № 22 і 23 па Бабруйскай Сельскай акрузе, падаў дзве
скаргі, у АВК і ЦВК,
у якіх указвае на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў.
- Учора я падаў скаргу старшыні Сельскай акруговай камісіі Святаславу Дашкоўскаму. Сёння адправіў аналагічную скаргу ў ЦВК. Там я паведаміў, што на ўчастках гэтай акругі вельмі цікава размешчаныя агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў: адразу ў памяшканні для галасавання. Асабліва вельмі вялікія плакаты Алены Шамаль, дзеючай дэпутаткі ПП НС, адразу кідаюцца ў вочы. На адным участку яшчэ адзін яе плакат нават ляжаў побач з выбарчым кодэксам. Я зрабіў фотаздымак учора, на ім усё бачна - дзе знаходзіцца скрыня для галасавання і дзе плакаты, - расказаў Аляксандр Леаненка.
Назіральнікі адзначаюць, што такім чынам “упрыгожаны” пакоі для галасавання амаль на ўсіх участках Сельскай акругі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма