Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёў: у інтэрнаце №17 галасуюць і без пашпартоў

Камендантка інтэрната №17, што на Віцебскім праспекце, 19, абыходзіць пакоі жыльцоў і патрабуе, каб яны прыйшлі на ўчастак і прагаласавалі - нават калі не маюць пры сабе дакументаў.

Пра гэта распавядаюць самі жыльцы інтэрната, сярод якіх і Ларыса Шусціна.

“У мяне няма пашпарту, аднак камендантка сказала, што гэта не праблема, і папрасіла прыйсці прагаласаваць. Я так і зрабіла. Пры выдачы бюлетэня ніякія дакументы я не паказвала”, - кажа Ларыса Шусціна.

Трэба адзначыць, што галасаванне без пашпарту адбылося на выбарчым участку №3, які ўваходзіць у склад Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №86.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма