Орша: выбаршчыкаў ўключаюць у спісы для галасавання на даму без іх ведама
Цікавая карціна паўстала перад вачыма Яўгена Анішчанкі, які з'яўляецца назіральнікам на ўчастку № 8 па Аршанскай гарадской акрузе № 26. Ён з сябрамі камісіі аб'язджаў галасаваўшых на хаце. Як высветлілася, з дзесяці чалавек, да якіх заехалі сябры камісіі з урнай, толькі адзін пацвердзіў, што ён звяртаўся ў камісію з падобнай просьбай. А адзін з выбаршчыкаў наогул адмовіўся галасаваць і выгнаў няпрошаных сябраў камісіі з кватэры.
Лагічна задаць пытанне, якім жа чынам гэтыя людзі апынуліся ў спісе для датэрміновага галасавання, складзеным участковай камісіяй.
Падобныя парушэнні са спісамі для датэрміновага галасавання, мабыць, ёсць і на іншых выбарчых участках. Ускосна гэта пацвярджае той факт, што на суседнім участку № 9 назіральніку Уладзіміру Анішчанка наогул было адмоўлена ў праве назіраць за галасаваннем на даму, пра што ён накіраваў скаргу старшыні ўчастковай камісіі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма